225 гадоў з часу пабудовы Аляксандра-Неўскай царквы ў в. Стрэльна (Іванаўскі р-н; 1800), помніка драўлянага дойлідства з элементамі архітэктуры стыляў класіцызму і ампіру
У цэнтры в. Стрэльна Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці знаходзіцца Свята-Аляксандра-Неўская царква,пабудаваная ў 1800 г. на ахвяраванні памешчыка Андрэя Сулкоўскага. Будавалася як уніяцкая Свята-Мікалаеўская царква. Пасля ліквідацыі уніі (1839) будынак перададзены праваслаўным і асвячоны ў імя святога дабравернага князя Аялксандра Неўскага.
22 сакавіка 2019 г. — 170 гадоў з дня нараджэння Васіля Антоніевіча Катовіча (1849–1937), святара, этнографа, публіцыста
Васіль Антоніевіч Катовіч нарадзіўся 22 сакавіка 1849 г. у вёсцы Чаравачыцы Кобрынскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці), дзе з даўніх часоў жылі і працавалі на пастырскай ніве яго продкі. Род Катовічаў мае пісьмовае пацверджанне з 1570 г., калі нарадзіўся Ян Катовіч, будучы «святар грэцкі». У сям’і Антонія Катовіча было пяцёра сыноў, і ўсе сталі святарамі.
2 лютага 2019 г. — 80 гадоў з дня нараджэння Георгія Аляксеевіча Лукашэвіча (1939), беларускага вучонага ў галіне акушэрства і гінекалогіі, доктара медыцынскіх навук, прафесара
Георгій Аляксеевіч Лукашэвіч нарадзіўся 2 лютага 1939 г. у вёсцы Стрэльна Драгічынскага павета Палескага ваяводства (цяпер Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці). У 1961 г. паспяхова скончыў Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут. На працягу пяці гадоў працаваў загадчыкам Мотальскай сельскай участковай бальніцы Іванаўскага раёна. Георгій Лукашэвіч з 1966 г. з’яўляўся клінічным ардынатарам Мінскага медыцынскага інстытута. З 1967 па 1972 г. — інспектар-урач вучонага медыцынскага савета Міністэрства аховы здароўя БССР.